Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка
Свята вядзе сваю гісторыю з 2000 года, усталяваны ЮНЕСКА.
21 лютага было абрана не выпадкова, а ў сувязі з трагедыяй, якая адбылася ў 1952 годзе. Загінула пяцёра студэнтаў-дэманстрантаў, якія выйшлі змагацца за прызнанне мовы бэнгалі дзяржаўнай.
Сёння ў свеце налічваецца больш за 6 тысяч моў, і 43% з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Даказана навукоўцамі, што для паспяховага развіцця мовы на ёй павінна размаўляць каля мільёна чалавек.
Больш цікавых фактаў, аб нашай роднай мове расказвалі ▶️ тут